NaviBand сёння адправіліся на прагулку па цэнтры Кіева

5 мая 2017

Сустрэчы з фанатамі і інтэрв'ю для журналістаў музычных выданняў усёй Еўропы. NaviBand сёння адправіліся на прагулку па цэнтры Кіева.

Ксюша і Арцём у "еўравёсцы" перш за ўсё выбралі ўкраінскія сувеніры. Памятныя падарункі ў "еўравёсцы" - прапанавалі ўсе гарады, якія прэтэндавалі на правядзенне "Еўрабачання". Пасля артысты адправіліся ў фотазону, якая раскрывае знакавыя гістарычныя падзеі ў жыцці Кіева. А затым і самі сталі цэнтрам фотасесіі - фанаты маментальна акружыліі беларускіх удзельнікаў. NaviBand далі некалькі інтэрв'ю, як для тэлеканалаў, так і для вядомых украінскіх блогераў. А затым адправіліся на промавечарынку дэлегацыі Малдовы. 

Ужо заўтра на галоўнай сцэне "Еўрабачання" пройдзе другая персанальная рэпетыцыя беларускіх артыстаў. Тады ж будзе вядомая і фінальная версія нумара.