Фіналісты нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" праверылі тэхнічныя магчымасці сцэны перад генеральным прагонам

6 марта 2019

Літаральна гэтымі хвілінамі ў Белтэлерадыёкампаніі пачынаецца генеральны прагон нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019". Ён пройдзе ў сцэнічных касцюмах, але без эфірнага грыму. Сёння ўвесь дзень на Макаёнка, 9 канкурсанты правяралі пляцоўку, карэкціравалі свае нумары паводле маштабаў падмосткаў. Упершыню ў гісторыі праекта ўсталяваныя подыумы, дзякуючы якім вакалісты могуць узаемадзейнічаць з танцплошчай. У кожнага выканаўца было 35 хвілін у студыі "600 метраў", адкуль і будзе весціся прамая трансляцыя шоу, на наладу гуку, святла, графічнага кантэнту і раскадроўку нумара. Рэпетыцыі фіналістаў былі выбудаваныя паводле парадкавых нумароў, пад якімі яны выступяць ужо заўтра ўвечары ў прамым эфіры.

Заўтра днём у рэжыме прамога эфіру пройдзе яшчэ адзін генпрогон. А ўвечары мы даведаемся, хто ж прадставіць нашу краіну на міжнародным вакальным першынстве ў Тэль-Авіве. Прамую трансляцыю нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт медыяхолдынга tvr.by,"Радыус ФМ" і сайт радыёстанцыі. Пачатак у 22:00.