Нацыянальны адбор на Еўрабачанне-2015 пачаўся

22 октября 2014

Белтэлерадыёкампанія пачала прыём заявак на нацыянальны адбор на Еўрабачанне-2015. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна адправіць сваю пісьмовую прапанову каштоўнай бандэроллю на адрас: Мінск, Макаёнка 9. Неабходны пакет дакументаў уключае заяву, анкету, фота, кампакт-дыск з фанаграмай песні, тэкст кампазіцыі. З палажэннем праекта можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by. У нацыянальным адборы на Еўрабачанне могуць прыняць удзел як аўтары песні, так і выканаўцы. Узрост артыста - ад 16 гадоў. Працягласць кампазіцыі - не больш за тры хвіліны.


Вольга Шлягер, кіраўнік Нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні Еўрабачанне-2015: Да 21 лістапада мы будзем прымаць заяўкі ўдзельнікаў. І ўжо 5 снежня, скажам, напрыклад, да 5 вечара, альбо да нуля гадзін, мы павінны абвясціць імёны фіналістаў нацыянальнага адбору.


Праект пройдзе за тры этапы - прыём заявак, праслухванне і фінал. У выніковым шоу прымуць удзел толькі 15 лепшых нумароў. Прадстаўніка Беларусі на Еўрабачанні выберуць гледачы і журы ў прамым эфіры нашага канала не пазней за 23 студзеня.


Нагадаем, сёлета песенны конкурс адзначае 60-годдзе і адбудзецца ў аўстрыйскай сталіцы Вене.