Нацыянальны гістарычны музей Беларусі запрашае ў свет "Кракаўскіх калядных батлеек"

13 декабря 2017

Унікальная святочная выстава - з фондаў Кракаўскага гістарычнага музея. Экспанаты атрымлівалі самыя высокія адзнакі і ўзнагароды і дэманструюць не толькі сцэны Божага Нараджэння, але і архітэктурную спасылку на адметнасці польскага Кракава.

Адметнасць кракаўскіх батлеек - сцэны з гістарычнымі персанажамі (каралі, нацыянальныя героі). А некаторыя батлейкі - гэта складаныя механізмы - умеюць выконваць папулярныя мелодыі і калядкі.