Сапраўдны кошчын дом стварыў мінчанін Васіль Супрунюк

3 апреля 2019

Ён сабраў самую вялікую калекцыю арт-аб'ектаў з выявамі кошак. Акрамя звычайных сувеніраў, ёсць "каціныя" шахматы, прадметы мэблі і нават прылады для тушэння свечак. Усе экспанаты сабраныя па тэматыках: каты ў ботах, нацыянальных касцюмах, а таксама экспанаты ад вядомых скульптараў. Фігуркі вырабленыя з фарфору, гліны і дрэва. 

У планах калекцыянера - адкрыць першую ў краіне галерэю кошак. Яна можа стаць добрым дадаткам да музея ката ў Мінску.