Надземная ветка метро ў 2D. Новы мурал у Мінску

10 сентября 2019
Надземная ветка метро ў Мінску! Але пакуль толькі ў 2D. Новы мурал з'явіўся на галерэі, якая злучае карпусы завода над вуліцай Куйбышава. Аўтар   - мінскі стрыт-арт-мастак Андрэй Бусел. Работа створана ў рамках фестывалю Vulica Brasil. Дарэчы, жыхары сталіцы ўжо ацанілі  арыгінальную выяву і актыўна дзеляцца фота ў сацыяльных сетках.