Надзея Місякова дасць прэс-канферэнцыю

13 ноября 2014

Наша Надзея Місякова сёння дасць першую ў сваёй біяграфіі прэс-канферэнцыю. На зносіны з прэсай адведзена 35 хвілін. Таксама ўпершыню наша прадстаўніца і яе балет паўстануць перад камерамі ў сцэнічных уборах. У беларускай дэлегацыі яшчэ ёсць магчымасць унесці свае карэктывы ў графіку, гук, раскадроўку. Нагадаем, Надзея Місякова выступіць пад нумарам адзін.


Увечары першая рэпетыцыя адбудзецца і для вяшчальніка. Сёлета балы ад Беларусі аб'явіць 11-гадовая мінчанка Кацярына Таперкіна.


Такім чынам, трансляцыю дзіцячага Еўрабачання ў прамым эфіры будуць весці тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24. Пачатак у суботу 15 лістапада ў 21:00. Сачыць за ўсімі падзеямі еўратыдня можна як у эфіры тэлеканала Беларусь 1, так і на сайце www.tvr.by. Найважнейшае і цікавае, а таксама ўсё, што засталося за кадрам, у анлайн-дзённіку Шлях на Мальту.