На "Славянскім базары ў Віцебску" дзень Беларусі

19 июля 2020
Сёння на "Славянскім базары ў Віцебску" - заключны дзень. Ён пройдзе пад пад знакам беларускай культуры.

У 16 гадзін на сцэну Летняга амфітэатра ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра выйдуць зоркі беларускай эстрады

Кампанію ім складуць маладыя артысты - удзельнікі конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск 2020". Гэта будзе іх першае выступленне перад міжнародным журы. Другое конкурснае выступленне таксама адбудзецца сёння, ужо ў канцэрце закрыцця фестывалю. Тады ж будзе абвешчаны вердыкт суддзяў.

Іна Афанасьева, заслужаная артыстка Беларусі: "Самы галоўны крытэрый, мне здаецца, гэта тое, што ты нясеш у сабе, калі ты выходзіш на сцэну. І калі адбываецца вось гэтая хімія з эмоцыяй, якая зыходзіць з залы і ідзе са сцэны ад артыста, вось гэта, пэўна, самы галоўны крытэрый. А ўжо які стыль, які фармат, пэўна, гэта будзе другасна".

Дзіцячы музычны конкурс: чакаем вынікаў

Сёння стануць вядомыя і вынікі дзіцячага конкурсу. Іх журы аб'явіць у дзве гадзіны дня на дзіцячым гала-канцэрце. Нагадаем, Беларусь сёлета прадстаўляе Ангеліна Ламака.