На Купалле Александрыя чарговы раз сабрала сяброў

9 июля 2022

На Купалле Александрыя чарговы раз сабрала сяброў. Аднайменнае свята на радзіме Прэзідэнта Беларусі - даўняя і вельмі прыгожая традыцыя. Знакаміты зямляк Аляксандр Лукашэнка заўсёды падтрымлівае фестываль. Кіраўніка дзяржавы чакаюць на свяце і сёння. Сімвалічна, што асноўным лейтматывам фестывалю сёлета стала захаванне гістарычнай памяці, нашых традыцый і нацыянальнай самабытнасці. 

Кульмінацыя свята - гала-канцэрт "Ёсць на што паглядзець!". На сцэну выйдуць зоркі беларускай і расійскай эстрады. А завершыцца вечар святочным феерверкам.

Атмасферу гэтага дня, як купальскі вянок, сабрала Ілона Красуцкая (відэа).