Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны святкуе 75-гадовы юбілей

22 октября 2019
Сёння юбілей адзначае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Роўна 75 гадоў таму, 22 кастрычніка 1944 года, першы ў свеце, ён адкрыўся дзвюма выставамі - "Бальшавіцкі друк у гады Вялікай Айчыннай вайны" і "Узбраенне беларускіх партызан". Ужо тады яго фонды складалі 10 тысяч адзінак захоўвання, а сёння павялічыліся больш чым у  15 разоў. Звыш паўтысячы прадметаў будуць экспанавацца на юбілейнай выставе, якая сёння адкрываецца ў музеі.

Юбілейная выстава ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Выставачная музейная зала. Менавіта тут зараз манціруюць юбілейную выставу. Першыя музейныя прадметы і апошнія паступленні. Больш  за 500  адзінак захоўвання толькі на часовай экспазіцыі. Прадметы, якія дагэтуль наведвальнікі не бачылі ні разу. 

Куратар выставы - найстарэйшы супрацоўнік музея. У гэтыя дні, дарэчы, у яе і свой, персанальны залаты юбілей з таго моманту, як у працоўнай кніжцы з'явіўся запіс  "навуковы супрацоўнік". 47 з 50  гадоў служыць Музею гісторыі Вялікай Айчыннай. Гэта яна сур'ёзна занялася вывучэннем калекцыі рукапісных партызанскіх часопісаў. Зараз яны ў спісе гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. У гэтым пераліку яшчэ адна калекцыя - самаробнай партызанскай зброі. Усе прадметы паступілі адразу пасля вызвалення. 

Фонд экспанатаў Музея Вялікай Айчыннай вайны

Прадметы ў фонды музея паступаюць рознымі шляхамі - іх перадаюць сваякі, нешта знаходзяць падчас экспедыцый і раскопак, нешта закупліваюць. Вырашаюць калегіяльна - на закупачнай камісіі. 

У экспазіцыі ёсць і пояс блакадніка. Ёсць у нас і дзённік блакадніка Самойлава. Ён пісаў яго да снежня 1941 года. Спадзяваўся сустрэць Новы год, але загінуў.  Дзённік захоўваецца ў фондах. Усе без выключэння экспанаты пад  строгім улікам - ад невялікага пінцэта да габарытнай ваеннай тэхнікі.

Памяшканне, дзе сабрана гісторыя самога музея. 75 гадоў у дакументах. Тут захоўваюцца кнігі паступлення асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў, акты прыёму экспанатаў. Усяго каля 155  тысяч адзінак захоўвання.

Гісторыя ж музея пачалася ў 1943-м, калі выйшла пастанова аб стварэнні ўстановы. Але ў тых першых дакументах, якія сёння захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Беларусі, гаворыцца, што днём нараджэння музея лічыць дзень адкрыцця першай выставы. А гэта адбылося 22 кастрычніка 1944  года.