Музеі Мінска сёння далучацца да сусветнай акцыі "Ноч музеяў - 2017"

20 мая 2017

Па ўсёй рэспубліцы яны будуць працаваць у нестандартным рэжыме і пакінуць адчыненымі свае дзверы да раніцы. Толькі ў Мінску да акцыі далучацца каля 20 музеяў. І кожны з іх прапаноўвае сваю праграму. Нацыянальны мастацкі лідзіруе ў наведвальнасці ў музейную ноч. Ацаніць творы мастацтва наведвальнікі змогуць пад музычнае суправаджэнне скрыпкі, флейты, віяланчэлі.