У Капылі на базе філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната адкрылі цэх па вытворчасці сухога малака

26 декабря 2023

Аграпрамысловы комплекс Мінскай вобласці фарміруе магутныя рэсурсы для развіцця на найбліжэйшыя гады. Акцэнт зроблены на павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці малака і яго глыбокай перапрацоўцы. Пра гэта сёння заявілі ў Капылі, дзе на базе мясцовага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната адкрылі цэх па вытворчасці сухога хуткарастваральнага малака. На мерапрыемстве з удзелам старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына расказалі аб экспартным патэнцыяле гэтай прадукцыі - а гэта кандытарская сфера, кафэ. Дзякуючы рэалізацыі інвестпраекта ў Капылі з'явілася каля 40 новых працоўных месцаў. У планах Слуцкага сыраробнага камбіната - новы сырны цэх у Любані і вытворчасць смятаны ў Слуцку.

І сёння ж кіраўніцтва вобласці пабывала на новым малочна-таварным комплексе "Русакі", які адкрылі ў сельгаспрадпрыемстве "Старыца Агра". Усяго ж па выніках года ў Мінскай вобласці ўзвялі 30 новых аналагічных комплексаў. Адна з задач гэтых аб'ектаў - стварэнне аптымальных умоў працы для жывёлаводаў. А самі надоі малака павінны перавысіць 7 тыс. літраў за год на адну карову.