Белтэлерадыёкампанія працягвае пошук вакальнага X-Factor

21 марта 2020
У гэтыя выхадныя каманда праекта працуе ў Магілёве. Вакальную пляцоўку размясцілі ў Малой зале Палаца культуры вобласці, адрас - праспект Пушкінскі, 7. У перадкастынгу могуць удзельнічаць не толькі таленты з Магілёўскай вобласці, але і з усёй краіны. Дастаткова прыйсці на рэгістрацыю, яна пачнецца ў 10 раніцы. Праслухоўванне - з 12 да 20 гадзін. Перадкастынг разлічаны на два дні, таму ёсць магчымасць прадэманстраваць свае галасавыя даныя і заўтра. У Магілёве ў склад праслухоўвальнай групы ўвойдуць выканаўчы прадзюсар праекта "X-Factor у Беларусі" Вольга Шлягер, намеснік дырэктара тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха, тэлевядучая і прадзюсар Ксенія Фаміч-Дзюкава і фіналістка нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020" КейСі. Будзьце ўважлівыя, прэтэндэнтаў ацэньваюць па чатырох катэгорыях: хлопцы і дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі, старэйшыя за 25 гадоў, а таксама вакальныя калектывы. Пакуль жа на адрас і ў сацсеткі Белтэлерадыёкампаніі прыйшлі фактычна 3 тысячы заявак.