Містычная Беларусь у карцінах

29 марта 2016

3D-атракцыён працуе ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы. На плошчы ў 170 квадратных метраў – 12 палотнаў, на якіх адлюстраваны цуды нашай краіны. Дзякуючы аб'ёмным тэхналогіям можна нібыта дакрануцца да Вогненнага Цмока і нават адшукаць папараць-кветку. Асаблівая тэхналогія 3D-выяў дазваляе трапіць унутр карцін і зрабіць сэлфі з героямі беларускіх паданняў. Наведаць інтэрактыўную выставу можна будзе да 16 мая.