Мінчанам і гасцям сталіцы прадэманстравалі лепшыя работы міжнароднага пленэра па іканапісе

28 марта 2018

Мінчанам і гасцям сталіцы прадэманстравалі своеасаблівы сінтэз сучаснага мастацтва ўсходняй і заходняй культур. Гледачам паказалі лепшыя работы міжнароднага пленэра па іканапісе, які прайшоў у польскім горадзе Навіца. На майстар-класы прыехалі больш за 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі і Румыніі.

Для мастакоў такія сустрэчы яшчэ і дадатковая магчымасць прэзентаваць сваю творчасць у шырокім кантэксце.