Міжнародны выставачны праект “Аpple смак” стартаваў ў сталічным Палацы мастацтваў

27 июля 2017

Яблык - скрозь прызму мастацтва. Міжнародны выставачны праект "Аpple смак" стартаваў сёння ў сталічным Палацы мастацтваў. Сімвал жыццёвай моцы - яблык - сустракаецца ў мастацтве з біблейскіх часоў. Экспазіцыя прымеркавана да Яблычнага спасу - праваслаўнага свята, якое адзначаецца ў сярэдзіне жніўня. У праекце прымаюць удзел мастакі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Эстоніі, Латвіі, Балгарыі, Славакіі, Італіі і Азербайджана.

У наступным годзе арганізатары плануюць мастацкаму праекту "Аpple смак" надаць новы статус - міжнароднага яблычнага фестывалю.