Міжнародны кінафестываль "Лістапад" апублікаваў сваю праграму

23 октября 2018

Да старту мінскага "Лістапада" застаецца крыху больш за тыдзень. Міжнародны кінафестываль ужо апублікаваў сваю праграму. Па-за конкурсам пакажуць каля 40 ігравых кінастужак у 9 секцыях.

Пашырэў спіс дакументальнага кіно. Гледачы ўбачаць гістарычныя, музычныя, спартыўныя драмы. Многае на беларускіх экранах упершыню. Акцэнт - на нацыянальным конкурсе: 20 беларускіх фільмаў у трох намінацыях. Канкурсантаў вызначыла спецыяльная камісія Мінкульта.

Ганаровыя госці адкрыцця - акцёр і рэжысёр Рустам Сагдулаеў і актрыса Святлана Немаляева. Фанфары юбілейнага форуму прагучаць у кінатэатры "Масква" 2 лістапада. На працягу тыдня будзе паказана больш як 150 фільмаў на 6 галоўных экранах Мінска.