Міжнародная выстава фотамастацтва "Справаздача пад Новы год" праходзiць у Мінску

13 декабря 2017

"Справаздача пад Новы год" - міжнародная выстава прэзентуе ў Мінску больш за сотню работ беларускіх і замежных фотамастакоў і дазваляе ўбачыць своеасаблівую падборку адразу 26 аўтарскіх і калектыўных фатаграфічных праектаў гэтага года. Розныя напрамкі, жанры, тэхнікі, эксперыменты і тэндэнцыі - у сучасным фотамастацтве. У гэтыя хвіліны завяршаецца мантаж выставы, «Справаздача пад Новы год» адкрываецца заўтра і працягнецца да сярэдзіны студзеня.