Міжнародная выстава аўтарскай лялькі праходзіць у Музеі сучаснага мастацтва

2 января 2019

Паўтары тысячы экспанатаў, сярод іх жывапісныя работы, а таксама лялькі, створаныя ў розных тэхніках. У рамках выставы прайшоў і конкурс сярод аўтараў з краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.
Сакрэты лялечнага майстэрства ў матэрыяле Ларысы Гулякевіч.
Кожная работа штучная - унікальная скульптура, але не з бронзы і гліны. Матэрыялы больш сучасныя - ад пластыку, тэкстылю, фарфору і дрэва да фімо, ладолу і дарві фяяроку. Сапраўдныя творы мастацтва створаны лепшымі майстрамі з усёй СНД, Італіі, Германіі, Бельгіі, краін Балтыі. Асаблівую цікавасць уяўляе праект «Гісторыя моды».
Мода першых 50 гадоў мінулага стагоддзя. Міні-манекены. Кожны з аўтараў з 16 краін свету імкнуўся перадаць сваё бачанне касцюма тых часоў. Сумачкі, капялюшыкі, нават форма абцасаў, прычоска і макіяж зроблены ў адпаведнасці з моднымі канонамі тых часоў.
Беларускі аўтар Валянціна Кузьміч выбрала для экспазіцыі і конкурсу, які праходзіў у рамках міжнароднай выставы, вобраз актрысы Одры Хёпберн з мюзікла «Мая цудоўная лэдзі». Над кожным нюансам касцюма яна працавала дэталёва.
Зімовы цацачны баль аб'яднаў больш за чатыры сотні аўтарскіх лялек, а таксама карціны расійскага мастака Пятра Фралова, які ўваходзіць у дзясятку лепшых ілюстратараў свету. Тут жа медзведзяняты. Казачныя героі памерам ад некалькіх сантыметраў да паўметра. Матэрыялы ад сучасных сінтэтычных да натуральнага вінтажнага плюшу.
Асобна на другім паверсе музея размясціўся праект «Тэатр птушак» беларускі Марыі Капілавай, а таксама карціны вядомага сямейнага творчага тандэма Ганны Сілівончык і Васіля Пешкуна. Навагодні праект дапаўняюць і аўтарскія інсталяцыі.
Аўтарская лялька – асобны від мастацтва, які склаўся ў апошнія 15 гадоў як сінтэз жывапісу, скульптуры і дызайну касцюма.
Сёння гэта не проста цацкі, як было ў мінулым стагоддзі, а аксесуар ў інтэр'еры, вінтажная скульптура. Нават склаліся лялечныя сем'і.

Трапіць у казачны лялечны свет у Музеі сучаснага мастацтва на праспекце Незалежнасці можна да 3 лютага.