Марафон "Тураўскай восені" адкрылі ў Магілёве

27 октября 2021

Тыдзень памяці ў гонар класіка беларускага кіно Віктара Турава на вялікіх экранах. Марафон "Тураўскай восені" адкрылі ў Магілёве паказам культавай стужкі "Людзі на балоце". Падключылася і нацыянальная кінастудыя, рэтраспектыўныя паказы таксама падтрымліваюць у беларускім пракаце. Майстра кадра ўспомніць і Масква. На Днях беларускага кіно прадставяць адрэстаўраваную "Беларусьфільмам" версію стужкі "Я родам з дзяцінства". У цітрах карціны засвяцілася імя Уладзіміра Высоцкага, і ўпершыню з экранаў прагучалі яго "На братэрскіх магілах", "Халады-халады", "Зоркі". Памятны вечар у гонар Віктара Турава адбудзецца на кінафестывалі "Лістапад" у Доме кіно. Сёлета рэжысёру споўнілася б 85.