Лепшыя фальклорныя ансамблі рыхтуюцца да абласных "Дажынак"

24 сентября 2019

Традыцыі беларускай мовы, а таксама аўтэнтычныя нацыянальныя абрады шануюць і фальклорныя ансамблі цэнтральнага рэгіёна. Лепшыя з іх сёлета прадставяць Мінскую вобласць на фестывалі-кірмашы "Дажынкі". Арыгінальную праграму да свята хлебаробаў, якое пройдзе ў Барысаве дванаццатага кастрычніка, рыхтуе калектыў "Берагіня". Усе яго ўдзельнікі - школьнікі з вёскі Мётча Барысаўскага раёна. Ансамбль "Берагіня" ўдастоены дыплома ЮНЕСКА "За значны ўклад у захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі".