Легендарная "Паўлінка" ў анлайн-фармаце. Заўтра спектакль будзе трансліравацца на ўвесь свет

26 марта 2020
Легендарная "Паўлінка" ў анлайн-фармаце. Такі падарунак да Дня тэатра 27 сакавіка вырашыў зрабіць Купалаўскі сваім гледачам. Самы папулярны спектакль Беларусі будзе трансліравацца ў інтэрнэце на ўвесь свет. Не выходзячы з дома пазнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва і каларытнымі героямі Янкі Купалы можна праз спецыяльны мабільны дадатак у сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць віртуальна апынуцца ў тэатральнай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і ўбачыць спектакль на сцэне з розных ракурсаў. Таксама будуць даступныя субтытры на рускай мове. Паказ пачнецца заўтра ў 19:00.