Лялькі савецкіх часоў на выставе ў Вілейскім краязнаўчым музеі

14 апреля 2021

У Вілейскім краязнаўчым музеі новая выстава рарытэтных лялек часоў СССР. Калекцыянер Святлана Кузьмічова з Маладзечна не толькі збірае, але i дае рэтралялькам другое жыццё. Экскурсіі па часе праводзяцца ў форме квеста. Дзеці і дарослыя павінны ўспомніць, колькі рэспублік было ў Савецкiм Саюзе, а таксама назвы і прозвішчы герояў стужак тых часоў.

Экспазiцыю дапаўняе выстава карцін "Энергія пэндзлю". Гэта больш за 40 работ з усёй Мінскай вобласці. Каля 20 аўтараў, сярод якіх навучэнцы мастацкіх школ і гурткоў. Ёсць i настаўніцкія творы.

Творчыя работы не маюць жанравых абмежаванняў. У экспазiцыi жывапіс, графіка, аплікацыя.