Канцэрт Жульена Гранеля прайшоў у Мінску ў межах Месяца франкафоніі

10 марта 2020
Сёлета пасольства Францыі адзначае 50 гадоў франкафоніі. Яна аб'ядноўвае не толькі тых, хто вывучае і размаўляе на французскай мове, але і захапляецца культурай, кухняй і краінай увогуле. З нагоды гэтай даты ў Беларусі праходзіць Месяц франкафоніі. Сярод мерапрыемстваў адбыўся бясплатны канцэрт французскага выканаўцы Жульена Гранеля - маладой  зоркі французскай электроннай папулярнай музыкі. Жульен Гранель  атрымаў вядомасць на многіх еўрапейскіх сцэнах, але ў Беларусі выступіў упершыню.

Больш за дзясятак мерапрыемстваў пройдуць у рамках праграмы франкафоніі, у тым ліку фестываль коміксаў у Маладзечне, тэатральны паказ, гала-канцэрт франкафоніі, выставы, канферэнцыі, якія дазволяць публіцы далучыцца да паўвекавога юбілею.