Канцэрт Аляксандра Баля прайшоў у сталіцы

11 февраля 2019

Бардаўская музыка ў Мінску. Канцэрт Аляксандра Баля прайшоў у сталіцы. Гітарыст-віртуоз і аўтар песень упершыню выступіў у Верхнім горадзе. У праграме інструментальнага вечара - рамансы, песні, балады і жанравыя мініяцюры. На адной сцэне з бардам і вядомая спявачка Жанет.

На прафесійнай сцэне Аляксандр Баль ужо больш за 20 гадоў. За гэты час артыст выпусціў некалькі сольных альбомаў, а таксама неаднойчы быў лаўрэатам фестываляў аўтарскай песні.