Калекцыя чайнікаў у экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея

9 марта 2021
"Простыя рэчы. Чайнікі" ўпершыню сабраны і прэзентаваны на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі. У экспазіцыі - каля сотні вырабаў Мінскага і Добрушскага фарфоравых заводаў. Многія з набораў існуюць у адзіным экземпляры. Сярод рарытэтаў, напрыклад, ўзоры вырабаў 63-га года. Вытанчаныя чайныя наборы - гэта толькі першая экспазіцыя з серыі выставачных праектаў музея пад агульнай назвай "Беларускі фарфор". Алена Вітко - пра сімвал гасціннасці і шчодрых вечароў.

Гэты набор - толькі адзін з рарытэтаў калекцыі. Усяго больш за 10 тысяч вырабаў Мінскага фарфоравага завода (пасля яго закрыцця) трапілі ў фонды Нацыянальнага гістарычнага. Ёсць у музеі і добрушскія чайныя наборы. Усе яны экспануюцца ўпершыню.

Збор ураджаю, лён, васількі. Акцэнт у мастацкім афармленні менавіта на беларускія традыцыі. 

Калекцыя фарфоравых чайнікаў Нацыянальнага гістарычнага музея  налічвае каля тысячы экзэмпляраў. Тут прадстаўлена толькі 10-я частка. Бутон, званочак, рэтра, цюльпан - усё гэта назвы формы. Гэта, напрыклад, дубок. Чайны набор 81 года, распісаны ўручную.

Так на фарфоры нараджаліся цэлыя "карціны". На далікатным "палатне" мастакі не толькі выкарыстоўвалі жывапісны ці надглазуравы роспіс - эксперыментавалі.

Вытанчаныя сімвалы гасціннасці і абавязковыя атрыбуты чаявання - можна ўбачыць да 4 красавіка. Але гэта толькі пачатак знаёмства з "Беларускім фарфорам". Нацыянальны гістарычны музей запускае серыю выставачных праектаў.