Кітайска-беларускі канцэрт пад назвай «На скрыжаванні культур» прайшоў у Мінску

15 июля 2016

Гучалі творы на беларускай, кітайскай і рускай мовах. Ганаровая госця - вядомая спявачка з Паднябеснай. Сунь Сяа заняла першае месца на Усекітайскім конкурсе маладых выканаўцаў, а таксама ўдзельнічала ў цырымоніі адкрыцця культурнага вечара ў Маскве, дзе прысутнічалі прэзідэнты Кітая і Расіі.

Лю Гуанцын, прадстаўнік Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў у Кітаі: 

«Гэты візіт нашай знакамітай спявачкі Сунь Сяа адбыўся невыпадкова. Яна многа чула пра вашу цудоўную, шчырую і добразычлівую Беларусь, якую асабіста я наведваў не менш за 20 разоў. Такія канцэрты ўзмацняюць нашы культурныя і сяброўскія адносіны. З Кітая прыехала вялікая дэлегацыя ў Беларусь, каб наведаць "Славянскі базар", дзе будзе адкрытая беларуска-кітайская выстава».

На канцэрце ў музычнай школе №10 таксама выступілі артысты Беларускага музычнага тэатра і лаўрэат міжнародных конкурсаў Чжан Юань.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя