Мастацкія работы медыкаў з Барысава на святочнай выставе-конкурсе "Цуд Нараджэння Хрыстовага"

11 января 2022

Медыкі з Барысава прадэманстравалі свае мастацкія работы на святочнай выставе-конкурсе "Цуд Нараджэння Хрыстовага" 

Аздараўлялі і лячылі ад хвароб, а яшчэ паспявалі ствараць! Барысаўскія медыкі прадэманстравалі серыю мастацкіх работ на святочнай выставе-конкурсе "Цуд Нараджэння Хрыстовага". Калядная экспазіцыя, якая размясцілася ў адной з залаў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Каладзеева, паказала: нашы медыкі выдатна валодаюць пэнздлем з фарбамі і здольныя здзівіць фантазіяй і майстэрствам свайго рукадзелля. 

Наталля Бардзілоўская з уражаннямі ад каляднай імпрэзы.

Аўтар гэтай уражальнай работы і ўладальніца Гран-пры Каляднага артспаборніцтва - супрацоўніца 1-й паліклінікі Барысава Алена Дрозд! А яшчэ - высокія ацэнкі за творчае ўвасабленне святочнай тэматыкі атрымалі вырабы медыкаў у намінацыях "Навагодняя цацка" і "Навагодняя ёлка". Усяго 10 урачоў прынялі ўдзел у мастацкім конкурсе. Большасць зрабілі па дзве-тры работы.

Акрамя дарослых, у выставе-конкурсе "Цуд Нараджэння Хрыстовага" прымаюць удзел і дзеці! Дашкольнікі і школьнікі, хлопчыкі і дзяўчынкі ад 4 да 17 гадоў з Барысава і Барысаўскага раёна.

Калядны вяртэп і святочныя паштоўкі, вітражы, жывапісныя і графічныя малюнкі, вырабы з прыродных матэрыялаў... У экспазіцыі амаль 300 экспанатаў. Размясцілася выстава ў духоўна-асветніцкім цэнтры Барысаўскай бібліятэкі.

"Цуд Нараджэння Хрыстовага" - традыцыйная выстава, якая сёлета праводзіцца дзясяты раз.

Юбілейную экспазіцыю склалі творы 150 удзельнікаў. Малюнкі, сувеніры... Да іх арганізатары выставы (супрацоўнікі бібліятэкі) дадаюць насычаную экскурсію па гісторыі свята Раства.

Калядны конкурс паспеў стаць творчай візітоўкай Барысава. Штогод да яго далучаецца ўсё большая колькасць удзельнікаў. Выстаўляцца захопленыя каляднай тэматыкай творцы пачынаюць у снежні, завяршаецца паказ на стары Новы год.