Мастацкая галерэя "Універсітэт культуры" запрашае на "Іншыя берагі"

23 апреля 2019
Выстава аб'яднала беларускіх мастакоў-рамантыкаў у жанры пейзаж-фантазія.

Удзельнікі праекта развіваюць напрамак фантастычнага мастацтва, яркімі прадстаўнікамі якога былі Язэп Драздовіч і Мікалоюс Чурлёніс. Акрамя жывапісных работ, у экспазіцыі арт-аб'екты са шкла, якія сімвалізуюць празрыстую мяжу рэальнага і нерэальнага.

Выстава аб'яднала амаль 20 беларускіх вядомых мастакоў і дае магчымасць зазірнуць у казачныя гарады са сноў і дзіцячых кніг.