Храму Свяціцеля Мікалая Японскага 5 гадоў

16 февраля 2017

Сёння вернікі сталічнага мікрараёна Каменная Горка сабраліся на ўрачыстым набажэнстве, прысвечаным першаму юбілею царквы. У Мінску знаходзіцца адзін з шасці храмаў, асвячоных у гонар Мікалая Японскага. Святы стаў першым прапаведнікам праваслаўнай веры ў Японіі. Самому прыходу сёлета спаўняецца 9 гадоў і частка яго вернікаў - гэта выхадцы з краін Усходняй Азіі, якія ў нас жывуць, вучацца або працуюць. Святочную літургію правёў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Прыход у гонар свяціцеля Мікалая Японскага - ініцыятар экалагічных праектаў. Так, пры падтрымцы Мінпрыроды і аховы навакольнага асяроддзя летась была створана экасцежка - месца для адпачынку і развіцця дзяцей. Таксама пры царкве працуе школа каліграфіі.