ХІІІ Абласны фестываль нацыянальных культур прайшоў у Маладзечне

18 ноября 2019
Польскія спевы, тульскія пернікі, украінскае сала і запальныя цыганскія танцы. Маладзечна сустракала гасцей Абласнога фестывалю нацыянальных культур. На свята з'ехаліся прадстаўнікі адзінаццаці дыяспар, а гэта амаль трыста ўдзельнікаў, для якіх Беларусь стала другой радзімай. Артысты прадэманстравалі свой аўтэнтычны каларыт праз танцы, спевы і нацыянальныя стравы. У творчых майстэрнях можна было наведаць майстар-класы па вышыўцы, лозапляценні альбо ганчарным майстэрстве. Падчас фестывалю ў Маладзечне рэспубліканскае журы выбрала найлепшыя калектывы выканаўцаў. Яны прадставяць нашу вобласць на рэспубліканскім фестывалі ў Гродне, правесці яго плануюць летам.