Хіган-2014 прайшоў у Мінску

20 октября 2014

Дэфіле ў неверагодных касцюмах, конкурс японскага караоке і тэатральныя пастаноўкі. Фестываль усходнеазіяцкай культуры Хіган-2014 прайшоў у Мінску пры падтрымцы японскага пасольства. Ужо дзявятую восень запар свята аб'ядноўвае ўсіх прыхільнікаў анімацыі, коміксаў, камп'ютарных гульняў, моды і музыкі Азіі. Галоўныя атрыбуты ўдзельнікаў - касцюмы, як у любімых персанажаў.


Фестываль праходзіць у сталіцы штогод. Каб паўдзельнічаць у ім, не трэба спецыяльных навыкаў, дастаткова толькі цікавіцца японскай культурай.