Карціну Пікаса "Жанчына з гадзіннікам" прадалі на аўкцыёне амаль за 140 млн долараў

9 ноября 2023

Карціна Пікаса "Жанчына з гадзіннікам" прададзена на аўкцыёне "Сотбіс" амаль за 140 мільёнаў долараў. Шэдэўр больш як пяцьдзясят гадоў знаходзіўся ў прыватнай калекцыі.

На палатне намаляваная ўмілаваная мастака Марыя-Тэрэза Вальтар.

"Жанчына з гадзіннікам" увайшла ў рэйтынг дзесяці самых дарагіх карцін калі-небудзь прададзеных на аўкцыёнах.