Да юбілею Васіля Быкава і 75-годдзя вызвалення Беларусі - прэм'ера на хвалях Першага канала Беларускага радыё

20 июня 2019
Прайшоў Вялікую Айчынную вайну і ледзь не быў расстраляны.  Народнаму пісьменніку Беларусі - Васілю Быкаву – споўнілася б  95 гадоў. На ўвесь Савецкі Саюз ён праславіўся аповесцю "Трэцяя ракета".  Пасля, на ўвесь свет загучалі  "Альпійская балада",  "Сотнікаў",  "Абеліск",  "Пайсці і не вярнуцца", "Знак бяды" і іншыя.  Да юбілею Васіля Быкава і 75-годдзя вызвалення Беларусі - прэм'ера  на хвалях Першага канала Беларускага радыё.  Аўдыёпастаноўка  "Воўчая зграя".  Праца над радыёспектаклем  аб'яднала некалькі тэатральных пакаленняў.  Напрыклад, адну ролю галоўнага героя толькі ў розным узросце агучваюць народны артыст Беларусі Генадзь Аўсяннікаў і акцёр Сяргей Жбанкоў.

Прэм'ера аўдыёспектакля - на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё  2 і 3 ліпеня ў 22:10.