Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа сёння і заўтра правядзе серыю выязных семінараў

24 апреля 2018

Мовазнаўцы Нацыянальнай акадэміі навук адправіліся ў падарожжа па абласных і раённых цэнтрах Беларусі. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа сёння і заўтра правядзе серыю выязных семінараў да Года малой радзімы. Першая сустрэча - у Любані. Вядучыя навукоўцы і краязнаўцы падрыхтавалі даклады па даследаванні мовы, народнай культуры і гісторыі рэгіёнаў. Сустрэчы пройдуць у Ашмянах, Віцебску, Міры, Нясвіжы і іншых гарадах Беларусі.