Замежныя студэнты сустрэлі Наўруз байрам

25 марта 2016

Усходнія прысмакі, каўказскія танцы і святочны канцэрт - замежныя студэнты сустрэлі Наўруз байрам. Святкаванне надыхода новага года па сонечным календары тюркскіх народаў аб'яднала ўдзельнікаў з Азербайджана, Туркменістана, Турцыі, Казахстана і іншых краін. Святочнай пляцоўкай стаў ліцэй Белдзяржуніверсітэта. Майстэрства малявання хной, міні-музеі нацыянальных культур і танцавальныя майстар-класы - прадстаўнікі ўсходніх краін імкнуліся здзівіць кожны на свой лад.

Вусал Караеў, дырэктар школы танцаў "Легенды Каўказа": "Самы галоўны атрыбут свята - самані. Гэта мы накрываем стол і ўпрыгожваем яго спецыяльнай травой. Сімвалам вясны. Чымсьці свята падобнае на Купалле. Мы распальваем вогнішча і скачам праз яго. Зараз мы танцавалі нацыянальныя азербайджанскія танцы, ну і, вядома ж, самы папулярны на Каўказе танец "Лезгінка".

Наўруз або свята першага дня вясны пачалі сустракаць звыш 2 тысяч гадоў таму.