Ідзе прыём заявак на нацыянальны адбор для Еўрабачання-2015

3 ноября 2014

Беларускім артыстам не варта марудзіць і чакаць павышэння градусу на сцэне. Ужо ідзе прыём заявак на нацыянальны адбор для Еўрабачання-2015. Свае прапановы можна адправіць на адрас: Мінск, Макаёнка, 9. З поўным пакетам дакументаў можна азнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Выканаўцы ад 16-ці гадоў могуць прадставіць песню не больш за тры хвіліны. І да 5 снежня журы вызначыць 15 фіналістаў. А прадстаўніка на конкурсе Беларусь выбера ў фармаце тэлеканцэрта да 23 студзеня. Агульны вынік канкурсанта будзе складацца з васьмі адзнак, 7 з іх - адзнакі журы і 1 бал ад гледачоў.

Нагадаем, юбілейны, 60-ты, конкурс Еўрабачання прымае сталіца Аўстрыі Вена.