Ганна Рыбакова - уладальнік Гран-пры фестывалю ў Маладзечне

11 июня 2022
Напярэдадні вырашылася галоўная інтрыга фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Прыз імя Уладзіміра Мулявіна і Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў адпраўляецца ў Магілёў. Тэмбр Ганны Рыбаковай прызнаны лепшым з 20 конкурсных галасоў. Абсалютнаму пераможцу - эксклюзіўнае права праспяваць на біс са сцэны Летняга амфітэатра ў прамым эфіры на "Беларусь 3".