Гран-пры дзіцячага конкурсу "Славянскага базару" заваявала беларуская ўдзельніца Ангеліна Ламака

19 июля 2020
"Славянскі базар у Віцебску" не спіць чацвёртыя суткі. Сёння - асноўны кульмінацыйны дзень. Увечары адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця міжнароднага форуму. А да заканчэння - доўгачаканы конкурс маладых выканаўцаў: дэлегаты з 14 краін выступяць у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. На прамой сувязі з Віцебска наш карэспандэнт Ніна Мажэйка (прамое ўключэнне).

"Славянскі базар": заключны дзень

Добры дзень! Як сказала знакамітая вядучая "Славянскага базару" Алена Спірыдовіч, з фестывалем немагчыма развітацца. Гэта сапраўды так, калі заканчваецца адзін, пачынаецца падрыхтоўка да наступнага. Сёння на фестывалі шчыльны графік. Нарэшце наступіў дзень вакальных баталій у дарослых, але маладых выканаўцаў эстраднай песні.

Гала-канцэрт Прэзідэнцкага аркестра "Беларусь вітае сяброў"

Апоўдні прайшла першая рэпетыцыя на сцэне Летняга амфітэатра з маладымі вакалістамі з 14 краін. Дарэчы, некаторым прыйшлося дбайна прадумваць лагістыку, каб дабрацца да Віцебска. Да гэтага дэлегаты рыхтавалі сваю праграму з аркестрам у Мінску. Рэпетыцыі прайшлі ў рэжыме прамога эфіру ў тым парадку, у якім удзельнікі будуць выступаць падчас трансляцыі.
У першай частцы праграмы, якая пачнецца ў 16:00, артысты выканаюць славянскі хіт. Беларусь на конкурсе прадставіць малады кампазітар, аўтар слоў і аранжыроўшчык Раман Волазнеў. Ён выступіць пад нумарам 13. Мы пагутарылі з артыстам на рэпетыцыі. 

Узнагароджанне ўдзельнікаў XVIII Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Віцебск-2020"

Прама зараз на адкрытай пляцоўцы перад КЗ "Віцебск" праходзіць узнагароджанне ўдзельнікаў  XVIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск 2020". Напярэдадні цырымоніі прайшла прэс-канферэнцыя з членамі міжнароднага журы з 7 краін. Інтрыгу трымалі да апошняга. Гран-пры - у Беларусі: Ангеліна Ламака стала трыумфатарам конкурсу. Гэта 5-я перамога нашай краіны на конкурсе.
Трэцюю прэмію паміж сабою падзялілі прадстаўніцы Малдовы і Украіны, другую - канкурсанты з Казахстана і Расіі. Першая прэмія дасталася вакалістцы з Літвы. А мы працягваем сачыць за развіццём фестывальных падзей і рыхтуемся да цырымоніі закрыцця.