Графіка і скульптуры Уладзіміра Вішнеўскага ў прэзентацыі ад Нацыянальнага мастацкага музея

30 октября 2020
Акцэнты ў 100 адважных аркушах. Графіка і скульптуры Уладзіміра Вішнеўскага - сёння ў прэзентацыі ад Нацыянальнага мастацкага музея. Для беларускага мастака і прафесара Акадэміі мастацтваў гэта юбілейная - 20-я - персанальная выстава. Праз афорт, акварэль і туш майстар замаляваў сваё бачанне на песенны фальклор, Вялікае Княства Літоўскае і нават чарнобыльскую трагедыю. Майстар прапануе эскізы будучых скульптур і ілюстрацыі да замежных выданняў. Асобная серыя прац прысвечана беларускім пісьменнікам і кампазітарам. 

"Лесвіца ў неба" ў Нацыянальным мастацкім музеі

Майстар адабраў для экспазіцыі толькі частку сваіх замалёвак за 44 годы працы. Творы Вішнеўскага захоўваюцца ў Музеі сучаснага рускага мастацтва ў Нью-Ёрку, Інстытуце Асалінскага ў Вроцлаве і ў бібліятэках Санкт-Пецярбурга.