Глеб Лапіцкі: Санкцыі не паўплываюць на якасць "Славянскага базару"

22 марта 2022
"Славянскаму базару ў Віцебску" быць! Білетная праграма музычнага форуму рэалізуецца ўжо са студзеня, а афішы з імёнамі артыстаў рыхтуюцца да друку. Такім аптымістычным прагнозам з гледачамі тэлеканала "Беларусь 1" падзяліўся госць праекта "Скажынемаўчы" і дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі. Усяго за 30-гадовую гісторыю музычнага форуму на сцэне праспявалі артысты звыш 75 краін. Сёння вядуцца перамовы з прадстаўнікамі Карыбскіх астравоў і Маўрыканскай Рэспублікі. "Праз мастацтва - да міру і паразумення" - у гэтым сезоне слоган гучыць асабліва актуальна. Як адзначыў Глеб Лапіцкі, санкцыі не паўплываюць на якасць фестывалю. На працягу трох гадоў "Славянскі базар" працуе з беларускімі пракатчыкамі, дызайнерамі і тэхнічнай дырэкцыяй, парк светлавога і гукавога абсталявання адпавядае высокім стандартам.

Поўная версія інтэрв'ю з генеральным дырэктарам цэнтра культуры "Віцебск" і фестывалю "Славянскі базар" даступная на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Усе выпускі "Скажынемаўчы" можна знайсці і на YouTube-канале.