Галерея "БелАрт" запрашае на выству творцы Аляксандра Дзямідава

29 мая 2018

Кветкі, маракі, загадкавыя сады, фантастычныя жывёлы... Спыніцца сярод мітусні і натхніцца незвычайным наваколлем прапануе галерея "БелАрт". На выставе творцы Аляксандра Дзямідава. Яго працы шырока вядомы і па-за межамі нашай краіны, шмат знаходзіцца ў прыватных калекцыях Германіі, Францыі, Эстоніі, Кіпра, ЗША. Яскравасць колераў і асаблівая атмасфера. На выставе работы апошніх двух гадоў. Выстава праходзіць у рамках міжнароднага фестывалю "Арт-Мінск".