Фотавыстава з Ізраіля адкрылася ў гістарычным музеі

21 января 2020
У кожным кадры - рэпартаж, гісторыя. Сваім жыццёвым і творчым вопытам дзеліцца майстар фота Барыс Равіч. Сюжэты выставы нарадзіліся ў Вене, Мінску, Тбілісі, Барселоне, Парыжы. Экспазіцыя ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі стала вынікам падарожжаў, разважанняў, асэнсавання жыцця фатографа, які жыве ў Ізраілі. Розныя рэлігійныя канфесіі на выставе Барыса Равіча існуюць разам. Майстар працуе вялікімі серыямі, у якіх раскрывае тэмы сваіх фотараманаў. За сваё творчае жыццё ў 40 гадоў Барыс Равіч прыняў удзел у 500 міжнародных конкурсах. Сёння ён з'яўляецца міжнародным суддзёй FIAP.