Фіналісты адбору на Еўрабачанне сёння правядуць жараб'ёўку

8 января 2014

Усе ўдзельнікі праекта збяруцца ў Белтэлерадыёкампаніі, каб вызначыцца з парадкам выступленняў. А пасля артысты ўпершыню выпрабуюць конкурсную сцэну. Яна абсталяваная ў студыі 600, адкуль і будзе весціся прамая трансляцыя ў пятніцу. А аж да вячэрняга прайм-тайма канкурсантаў чакае шчыльны графік рэпетыцый.



Вольга Шлягер, кіраўнік Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне-2014: Да глыбокай ночы будуць прадаўжацца рэпетыцыі. Не менш за паўгадзіны на выканаўца. Але яны павінны быць гатовыя, павінны разумець, што яны жадаюць бачыць на сцэне, каб дакладна растлумачыць задачу рэжысёру. 3 хвіліны доўжыцца песня, у іх ёсць магчымасць парадку 10 разоў адрэпеціраваць сваю кампазіцыю.



За права прадставіць нашу краіну на Еўрабачанні-2014 у Даніі - будуць змагацца 14 фіналістаў. Трыумфатара вызначаць тэлегледачы і прафесійнае журы ў працэнтных суадносінах 50 на 50. Шоу ў прамым эфіры пакажуць тэлеканалы Беларусь 1 і спадарожнікавы Беларусь 24, а таксама сайт Еўрапейскага вяшчальнага саюза.