Фестываль "УТэме" прайшоў у сталіцы другі раз

16 ноября 2015

Абмяняцца вопытам і знайсці аднадумцаў змаглі ўдзельнікі сталічнага фестывалю візуальных мастацтваў “УТэме”. На арт-пляцоўцы свае лепшыя работы і творчыя нумары прадэманстравалі майстры жывапісу і фатаграфіі, мадэльеры і музыканты. Гасцей мерапрыемства чакалі кінапаказы, дэфіле, майстар-класы і кірмаш вырабаў ручной работы.

Ганна Кункевіч, куратар фестывалю: "Нашы мэты - наогул прыцягнуць маладых, пачынаючых хлопцаў і дзяўчат, якія не выстаўляліся, баяцца ўдзельнічаць у конкурсах, і за кошт таго што яны прыходзяць на нашу пляцоўку, яны ўжо знаходзяць больш упэўненасці ў сабе і развіваюцца ў далейшым".

Фестываль праходзіць у сталіцы другі раз. Сёлета агульнай тэмай мерапрыемства стала “Ноч у музеі”.