Фестываль "Славянскі кубак" аб'яднаў лепшыя танцавальныя калектывы з Беларусі і Расіі

11 ноября 2019
У рытме танца. Сталічны Палац дзяцей і моладзі на некалькі дзён ператварыўся ў міжнародную танцавальную пляцоўку. Фестываль "Славянскі кубак" аб'яднаў 14 калектываў, якія  прадэманстравалі  народныя, класічныя танцы і сучасную харэаграфію. Сярод удзельнікаў як самыя маленькія, так і вопытныя танцоры з Мінска, Санкт-Пецярбурга, Краснадарскага края. Творчыя калектывы ўзнагародзілі дыпломамі і прызамі. Наступныя адборачныя туры пройдуць у Прыбалтыцы і Санкт-Пецярбургу.