Фестываль мастацтваў "Арт-Мінск" падвядзе вынікі 26 верасня

22 сентября 2021

Фестываль мастацтваў "Арт-Мінск" працягваецца ў Беларусі. Форум праходзіць чацвёрты раз. Яго ўдзельнікі - 250 беларускіх мастакоў, якія прапануюць сваю творчасць у розных жанрах і кірунках. Акрамя асноўнай пляцоўкі - Палаца мастацтваў, фестываль ахапіў яшчэ 7 лакацый. 

Форум - месца сустрэчы старых сяброў і знаёмства з новымі імёнамі ў айчынным выяўленчым мастацтве. Слоган арт-свята - "Мінск глядзіць". У праграме фестывалю - штодзённыя мерапрыемствы: выставы, прэзентацыі, перформансы. Свае вынікі "Арт-Мінск" падвядзе ў нядзелю - 26 верасня.