У Белтэлерадыёкампаніі праходзіць здымка візітовак фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018"

3 февраля 2018

Тым часам поўным ходам ідзе падрыхтоўка да "Еўрабачання-2018". Сёння ў студыі "600метраў" Белтэлерадыёкампаніі праходзіць здымка візітовак фіналістаў нацыянальнага адбору.

Згодна з рэжысёрскай задумкай, кожны выканавец апынецца ў своеасаблівым пакоі ўспамінаў. Гэта паралель з грымёркай, у якой кожны артыст настройваецца перад выступленнем. Выкарыстоўваецца складаная тэхнічная канструкцыя, задзейнічаныя і спецыяльныя праектары. Ствараецца эфект уваходжання вакалістаў у відэарад.

Усе візітоўкі будуць па 30 секунд. Менавіта столькі часу неабходна на змену дэкарацый і падрыхтоўку наступнага нумара падчас прамога эфіру. Нагадаем, фінальнае шоу ў фармаце вялікага тэлеканцэрта адбудзецца 16 лютага.