Дуэт VAL не будзе мяняць песню "Да відна" для выступлення ў Ратэрдаме

3 марта 2020
Насуперак  здагадкам дуэт VAL не будзе мяняць музычны і тэкставы складальнікі конкурснай песні для выступлення ў Ратэрдаме. Кампазіцыя "Да відна" прагучыць на сцэне "Еўрабачання-2020" на беларускай мове. Аб гэтым падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі расказалі Улад Пашкевіч і Валерыя Грыбусава. Зараз Улад і Лера пачалі актыўную падрыхтоўку да конкурсу. Наперадзе канчатковае фарміраванне каманды, дапрацоўка канцэпцыі нумара і здымкі кліпа на кампазіцыю "Да відна".