Дні еўрапейскай спадчыны ў Мінску

25 сентября 2015

Дні  еўрапейскай спадчыны ў Мінску з акцэнтам на індустрыяльныя здабыткі. Некаторыя прадпрыемствы сталіцы – у мінулым буйныя мануфактуры – сёння жывыя музеі. Будынкі каштоўныя з пункта гледжання архітэктуры і гісторыі. Іх вывучаюць і захоўваюць для нашчадкаў. 

Дні еўрапейскай спадчыны праходзяць штогод і аб’ядноўваюць агульнай тэматыкай усе еўрапейскія краіны.  Культуралагічная акцыя  абуджае інтарэс да  самабытнай спадчыны.